Клімавічы  . Храм Архангела Міхаіла
2006.09
Гістарычны агляд:

КЛІМАВІЧЫ. ЦАРКВА СВЯТОГА МІХАЛА АРХАНЁЛА Помнік дойлідства позняга класіцызму. Пабудаваная з цэглы ў сярэдзіне ХІХ ст. ў г. Клімавічы. Царква складаецца з крыжовага ў плане асноўнага аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсіды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам на чацверыку ўзвышаецца вялікі светлавы васьмігранны барабан з купалам. Бабінец завершаны трохяруснай вежай-званіцай (два чацверыкі і васьмярык з гранёным купалам). Купал і званіца ўвянчаныя галоўкамі. Сцены атынкаваныя, завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Куты аб’ёмаў апрацаваныя буйным рустам, вокны аздобленыя ляпнымі арачкамі. У дэкоры выкарыстаныя плоскія нішы, сухарыкі, раскрапоўкі ў выглядзе трохкутных франтонаў, двухколерная тынкоўка. Інтэр’ер двухсветлавы, сяродкрыжжа перакрытае самкнёным скляпеннем. Царква дзейнічае. Т.В. Габрусь http://szlachta.io.ua/s210767/doylidstva_belarusi._chastka_3_gomel-kushlyany

Пабудавана ў 1848 г. з цэглы. Адноўлена ў 1950-я гг. пасля разбурэнняў, нанесеных нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

   Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя фарміруецца з асноўнага крыжова-купальнага аб'ёму з паўкруглай апсідай і шмаі'яруснай званіцы-прытвора. Дзве вертыкальныя дамінанты храма — званіца і 8-гранны светлавы барабан — завершаны плоскімі цыбулепадобнымі купаламі і з галоўкамі на гранёных шыях. Атынкаваныя фасады апяразаны прафіляванымі карнізамі на сухарыках, дэкарыраваны вуглавымі руставанымі лапаткамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, прамавугольнымі і круглымі разеткамі. У інтэр'еры пануе падкупальная прастора, перакрытая самкнёным скляпеннем.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.