Жабінка. Храм Пакрова Божай Маці
2008.11
Гістарычны агляд:

На вул. Камсамольскай. Пабудавана ў 1885 г. з дрэва.

   Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, бабінца, асноўнага зруба, 5-сценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. 4-схільны пакаты дах завершаны 8-гранным барабанам з гранёным паўсферычным купалам. Такі ж купал завяршае чацверыковую званіцу над бабінцам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны стылізаванымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Арачныя аконныя праёмы акаймаваны руставанымі архівольтамі, фрыз вырашаны поясам гарадкоў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.