Крычаў . Храм Пакрова Божай Маці
2006.09 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На вул Касманаўтаў. Пабудавана ў 1946 г. з дрэва. Вырашана па канону 4-часткавага храма 2-й паловы 19 ст. Сфарміравана прытворам-званіцай, бабінцам, малітоўнай залай з бакавымі прыдзеламі, 5-граннай апсідай. У сілуэце пануюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і цыбулепадобны купал у сяродкрыжжы 2-схільных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)