Бальшавік. Храм Праабражэння Гасподняга
2018.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Перабудавана з недабудаванай спартыўнай залы ў 1997-2003 гг., таму архітэктура будынка не набыла кананічна-царкоўнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі і мастацка-стылёвай характарыстыкі. Сакральную прыналежнасць прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам адзначае 8- гранны шатровы барабан з макаўкай над франтальным фасадам і макаўкай над асіметрычна прыбудаваным нізкім прытворам. Сярод святынь царквы абразы с рэшткамі мошчаў свяціцеля Лукі і святога праведнага Іаана Кармянскага, абразы з майстэрні Жыровіцкага Успенскага манастыра.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.