Дзятлава. Храм Праабражэння Гасподняга
2007.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва.

   Храм пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным, працяглым па падоўжнай восі зрубам з 5-граннай апсідай і нізкімі па абодва яе бакі рызніцамі. Накрыта 2-схільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай і косымі застрэшкамі над рызніцамі. Па цэнтры даху ўрэзаны 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з фігурнымі пераплётамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па цокальнай і фрызавай частках сцены апяразаны вертыкальна дэкаратыўнай шалёўкай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.