Лагішын. Храм Праабражэння Гасподняга
2008.08 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

ЛАГІШЫН. ЦАРКВА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ Помнік дойлідства 2-й паловы ХІХ ст. Пабудаваная ў г.п. Лагішын (Пінскі р-н) у скверы на вул. Камсамольскай. Да асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, які завершаны пяццю галоўкамі, далучаны чатырохгранная апсіда і праз невялікі пераходны аб’ём трох’ярусная званіца. Агульная кампазіцыя і дэкаратыўная аздоба помніку выкананыя ў псеўдарускім стылі. Царква дзейнічае.

http://szlachta.io.ua/s210970/doylidstva_belarusi._chastka_4_l-mensk._mehanichny_zavod

На вул. Камсамольскай, каля сквера. Пабудаваеа ў 1892 г. з цэглы на месцы папярэдняга уніяцкага драўлянага храма 1795 г. Меліся вялікія цяжкасці пераходу мясцовых уніятаў пад кіраўніцтвам Корсака ў праваслаўе. Побач пастаўлена 4-гранная шатровая капліца ў імя дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стыдю. Мае кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, складзеную са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца ўзведзеная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобнае 5-купалле завяршае 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны магутнымі парталамі і апяразаны 3-лопасцевымі арачнымі нішамі. Гэты дэкаратыўны матыў выкарыстаны і ў абрамленні адзінарных і строеных арачных аконных праёмаў. Фасады раскрапаваны прафіляванымі карнізамі з 2-граннымі заломамі на бакавых сценах, руставанымі ліштвамі вокнаў, цягамі, філёнгамі.

   Памяшканні царквы шырокімі прасветамі адкрываюцца ў цэнтральную кубападобную залу.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.