Любань. Храм Сабору Беларускіх Святых
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы 20 ст. з дрэва. Маляўнічую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруе пластычнае дахавае пакрыццё, цыбулепадобнае шматкупалле: 5 галовак над шатровым дахам кубападобнай малітоўнай залы, макаўкі над вальмай апсіды і над шатром званіцы, чацвярык якой урэзаны ў 2-схільны дах прытвора. Брусчатыя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.