Дуброўна. Храм Святой Троіцы
2010.08
Гістарычны агляд:

Помнік архітэктуры класіцызму. Падоўжна-восевую прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор з чацверыковым ярусам шатровай званіцы, трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, завершаны магутным паўсферычным купалам на нізкім цыліндрычным светлавым барабане, паўкруглая апсіда. Атынкаваныя фасады сціпла дэкарыраваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, прафіляванымі сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Перыметральны прафіляваны карніз прарываецца трохвугольнымі франтонамі на галоўным і бакавых фасадах.

   Унутры аб'ёмы храма аб'яднаны ў адзіную прастору (акрамі прытвора), цэнтральная частка якой вырашана круглай ратондай на 4 слупах і перакінутых цераз іх арках — апорная канст-

рукцыя светлавога барабана. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Святая радзіна» і «Тайная вячэра».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.