Мядзел. Храм Святой Троіцы
2007.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Святой Троіцы

   На паўднёва-ўсходняй ускраіне горада. Пабудавана ў пач. 21 ст. з цэглы паводле праекта архітэктара Л.Леўчанкі.

   Храм вырашаны ў рэтраспектыўных традыцыях маскоўскага царкоўнага дойлідства 17 ст. Кананічнаы аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шырокага прытвора-трапезнай, над якой узведзена 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, далей пануе кубападобны аб'ём малітоўнай залы з маляўнічым 5-купаллем у завяршэнні. Тры ўваходы вылучаны ганкамі-рундукамі. Старажытны матыў закамар вылучаны арачнымі крапоўкамі фасадаў асноўнага аб'ёму, які арачнымі аконнымі праёмамі падзелены на 2 ярусы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4