- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Святой Троіцы
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1896 г. з цэглы'. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена. Да храма была прыпісана могілкавая драўляная Пакроўская царква (1857, не захавалася).
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове кампазіцыі — крыжовы ў плане аб'ём малітоўнай залы, завершаны шатровым дахам у выглядзе каскада какошнікаў. Цэнтральны цыліндрычны барабан з купальным верхам (не захаваўся) па вуглах даху дапоўнены такімі ж, але меншымі вежачкамі. З франтальнага боку над прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца. Складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма ўзбагачае паўкруглая апсіда з бакавымі нізкімі 3-граннымі рызніцамі. З франтальнага боку храм мае цэнтральны і бакавыя (у прыдзелах) уваходныя парталы. Фасады насычаны архітэктурнай пластыкай: пілястры з шырынкамі, пластычныя «церамныя» ліштвы арачных аконных праёмаў з кілепадобнымі франтончыкамі, зубчастыя і аркатурныя фрызы, філёнгі. Унутры сяродкрыжжа перакрыта шатровым скляпеннем, бакавыя прыдзелы — цыліндрычнымі.
' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 1482, арк. 81 адв.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 211374 Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, г.п. Ула, вул. Першамайская, 1
- Тэлефон
- (029) 297-63-38 а.Аляксандр
- Епархія
- Віцебская
- Благачынне
- Бешанковіцкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1896
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19








2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.