- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы
На заходняй ускраіне пасёлка, на беразе р. Дзвіна. Пабудавана ў 1912 г. з дрэва (праект 1907 губернскага епархіяльнага архітэктара Шпакоўскага). Паводле загада Імперскай археалагічнай камісіі папярэдні драўляны храм 1639 г. быў захаваны і перанесены на новае месца.
Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя 4-часткавая: прытвор за званіцай, бабінец, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб'ём завершаны 8-гранным сетлавым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Чатыры грані барабана завершаны невялікімі шатрамі на трапецападобных франтонах з дыяганальнымі сцяжкамі. Званіца выступае на франтальным фасадзе неглыбокім рызалітам, мае вертыкальна выцягнутыя прапорцыі і завершана макаўкай. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода завершаны 2-схільнай навіссю на фігурных брусчатых кранштэйнах. У афармленні фасадаў выкарыстаны разнастайная шалёўка: вертыкальная ў фрызавай і цокальнай частках, гарызантальная — на цэнтральнай плоскасці. Высокія праёмы аформлены фігурнымі разнымі ліштвамі.
Абразы 18 — 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая Усіх Гаротных Радасць», «Збавіцель», «Уседзяржыцель на троне», «Апостал Павел», «Апостал Пётр», «Святы Мікалай», «Узнясенне Гасподня», «Маці Божая з дзіцем», «Уваскрасенне Хрыстова», «Праабражэнне», «Пакроў Прасвятой Багародзіцы», «Успенне Багародзіцы», «Віленскія мучанікі», «Ражджаство Хрыстова», «Сашэсце Святога Духа на апосталаў».
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 211910 Віцебская вобласць, г.п. Шаркаўшчына, вул.Вадап'янава
- Епархія
- Полацкая
- Благачынне
- Шаркаўшчынскае
- Архітэктар
- Шпакоўскі А.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1910
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20




2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.