Міжэвічы. Храм абраза Божай Маці "Жываносная крыніца"
2008.08 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Побач з царквой у гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы, да якой прыпісна. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Вырашана выцягнутым па падоўжнай восі 8-гранным у плане аб'ёмам пад агульным 2-схільным дахам, завершаным над трохвугольным фасадным франтонам макаўкай на 6-гранным барабане. Уваход аформлены нізкім прытворам пад 2-схільным дахам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.