- Гістарычны агляд:
У цэнтры горада. Пабудавана ў 1913 г. з цэглы на месцы драўлянай Уваскрасенскай царквы 1844 г'.
Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вылучаецца развітай і шматпланавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: прытвор, званіца над трапезнай, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт фарміруе шматкупалле: 5-галоўе над асноўным аб'ё-
мам, макаўкі над званіцай, прыдзеламі і апсідай. На чырвонацагляным фоне муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору: аркатурныя, гарадковыя і шырынкавыя фрызы, кілепадобныя ліштвы і броўкі арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі. У адзінай архітэктурнай трактоўцы вырашана 3-арачная брама, завершаная цыбулепадобнай галоўкай і бакавымі шатрамі.
Капліца. На тэрыторыі Казанскай царквы, да якой прыпісана. Пабудавана ў 1913 г. з цэглы.
Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 8-гранным шатровым аб'ёмам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Апяразана аркатурным парапетам у аснаванні шатра, поясам кілепадобных бровак у фрызавай частцы. Каларыстычнае багацце архітэктуры стварае спалучэнне чырвонацаглянай муроўкі сцен і пабеленых элементаў дэкору: вуглавых лапатак, шырынкавага фрыза, ліштваў арачных праёмаў.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Адрас
- 225540 Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, г. Давыд-Гарадок, вул. К. Цэткін, 3
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Столінскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.