Лунінец. Храм абраза Божай Маці "Сысканне загінуўшых"
2013.06 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Па блаславенні кіруючага Архірэя - архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана 3 сакавіка 2006 года быў утвораны ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці прыход у гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых» у складзе Лунінецкага благачыння Пінскай епархіі Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата. 4 красавіка 2006 г Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам прыход быў афіцыйна зарэгістраваны, аб чым было выдадзена пасведчанне за № 691. Прыход і храм з'яўляюцца мемарыяльным помнікам, прысвечаным усім воінам, загінуўшым у I і II Сусветных войнах, воінам-інтэрнацыяналістам і ўсім людзям, якія аддалі жыццё сваё за Праўду. Узводзіўся храм на месцы двух могілак, дзе ляжаць парэшткі пяці тысяч забітых воінаў, сялянаў і простых мірных жыхароў. У 2006 годзе, 31 жніўня, Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам настаяцелем храма ў гонар іконы Божай Маці «Сысканне загінуўшых» г. Лунінца быў прызначаны іерэй Сергій Крышталь. 16 лютага 2013 года ў горадзе Лунінец быў асвечаны храм у гонар іконы Божай Маці "Сысканне загінуўшых". (Інфармацыяй падзяліўся Чувак А.А.)