Мсціслаў. Храм абраза Божай Маці "Тупічоўскі"
2006.09
Гістарычны агляд:

Былая царква ў гонар Уздвіжэння Крыжа Гасподняга

   На вул. Леніна. Пабудавана ў 1871 г. з цэглы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм вырашаны кананічнай 4-часткавай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца 2-ярусная званіца над прытворам. Маляўнічасць будынку надае 5-купалле над асноўным кубападобным аб'ёмам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4