Брэст. Храм абраза Божай Маці "Усіх Гаротных Радасць"
2020.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

У лютым 1994 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Канстанціна, Архіяпіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, была ўтворана абшчына. Кіраўніцтвам Брэсцкага аддзялення Беларускай Чыгункі быў бязвыплатна перададзены будынак хірургічнага корпуса бальніцы, які больш за 100 гадоў служыў лячэбніцай целаў, а пасля перанясення на новае месца стаў лячэбніцай душ чалавечых. Прыхаджане, разабраўшы будынак за 42 дні, сабралі часовы драўляны храм. 1 студзеня 1995 годаў дзень памяці мучаніка Ваніфація была здзейсненая першая Літургія. 6 лістапада 1995 года драўляная царква па блаславенні Ўладыкі Канстанціна была асвечана саборам духавенства на чале з сакратаром епархіяльнага ўпраўлення, благачынным гарадской акругі, мітрафорным протаіерэем Яўгенам Парфянюком. 22 мая 1997 года быў закладзены першы камень у падмурак новага храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць». 6 лістапада 2017 года храм быў асвечаны.