Плешчаніцы. Храм апосталаў Пятра і Паўла
2006.05
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1996 — 98 гг. з дрэва на месцы драўлянага Міхайлаўскага храма, які быў закрыты ў 1930-я гг. і ў 1941 г. згарэў.

   Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з 5-граннай апсідай. З боку франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім узвышаецца 1-ярусная чацверыковая шатровая званіца. Пасярэдзіне 2-схільнага шыфернага даху 2-ярусны чацверыковы светлавы барабан, накрыты шатром. Зрубленыя ў ластаўчын хвост неашаляваныя брусчатыя сцены члянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4