Баранавічы. Храм блажэннай Валянціны Мінскай
2015.08 Фота: Чувак А.
Апісанне:

Рэлігійная абшчына «Прыход храма Святой блажэннай Валянціны Мінскай ў горадзе Баранавічы Пінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата» была зарэгістраваная ў верасні 2013 года Брэсцкім аблвыканкамам. Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам быў выдзелены ўчастак пад будаўніцтва храма. Зараз вядзецца праектаванне храма.

17 ліпеня 2015 года пасля ўрачыстага Набажэнства, якое ўзначаліў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, адбыўся хрэсны ход ад Свята-Пакроўскага сабора да месца будаўніцтва храма, дзе быў ўсталяваны і асвечаны паклонны крыж.

Настаяцель прыхода храма Святой Блажэннай Валянціны Мінскай святар Антоній Маргуноў.