- Гістарычны агляд:
Раней у цэнтры нашага горада была драўляная могілкавая царква ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і могілкі. У 1949 годзе будынак царквы быў разабраны ў сувязі з перапланіроўкай горада. З бярвёнаў той царквы на тэрыторыіі Свята-Пакроўскага сабора г. Баранавічы былі пабудаваны два жылых дома, якія захаваліся да нашага часу. Пазней, калі ўзнікла ідэя аб будаўніцтве ў г. Баранавічах храма, назваць яго вырашылі ў памяць аб разбураным храме ў гонар св. Аляксандра Неўскага.
Грамада Прыхода храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага была арганізавана ў 1992 годзе. Першым настаяцелем парафіі і галоўным ініцыятарам будаўніцтва стаў благачынны Баранавіцкай акругі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі, праектныя працы выканаў заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Макарэвіч Леанід Васільевіч. 31 мая 1993 года пад кіраўніцтвам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана адбылася закладка падмуркаў храма. Пачалося будаўніцтва ніжняга храма прп. Еўфрасінні Полацкай, асвячэнне якога адбылося 4 чэрвеня 1995 Высокапраасвяшчэннейшым Стэфанам, Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім. Будаўніцтва верхняга храма доўжылася тры гады. Асвячэнне верхняга храма было здзейснена 6 верасні 1998 г. Высокапраасвяшчэннейшым Стэфанам, Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім. Храм асвечаны ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. 20 лістапада 1998 года настаяцелем новага храма быў прызначаны Віталь Лазоўскі. 22 лістапада 1998 года богаслужэнне ў храме ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі. У 2000 годзе быў пабудаваны царкоўна-парафіяльны дом, у 2003 – вадасвятная капліца, у 2011 годзе – надвратная званіца, у 2013 годзе пачалося ўзвядзенне будынка нядзельнай школы.
12 верасня 2013 г., у дзень прастольнага свята, Прыход адсвяткаваў 15-годдзе з дня асвячэння Свята-Аляксандра-Неўскага храма.
Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычнае 4-граннае 5-купальнае збудаванне з нізкімі арачнымі прытворам і прыдзеламі, завершанымі макаўкамі. Асноўная архітэктурная тэма – высокія арачныя праслы з вузкімі “цягнутымі” аконнымі праёмамі, якія ствараюць зграбную архітэктурную рытміку фасадаў. Уваходам папярэднічаюць працяглыя лесвічныя каскады-паперці. Побач з храмам пастаўлена адкрытая аркадная купальная ратонда, завершаная макаўкай.
http://alexandrnevski.prihod.ru/
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 35. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Адрас
- 225417 Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, г. Баранавічы, вул.Тэльмана, 108
- Тэлефон
- +375163-48-02-51
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Баранавіцкае
- Вэб сайт
- http://alexandrnevski.prihod.ru/
- Архітэктар
- Макарэвіч Леанід Васільевіч
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1998
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20



















2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.