Пінск. Храм мучаніка Фёдара Цірана
2009.05
Гістарычны агляд:

На вул. Паркавай. Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л.У. Макарэвіча.

   Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашаны манументальным цэнтрычным аб'ёмам з маляўнічым 5-купаллем на цыліндрычных барабанах, цэнтральны з якіх светлавы. Фасады падзелены на 3 арачныя праслы, у полі якіх вузкія і высокія арачныя аконныя праёмы. Вертыкалізм кампазіцыі ўзмацняюць прыбудаваныя кубападобныя аб'ёмы прытвора, бакавых прыдзелаў і акруглай апсіды, накрытыя купальна-бочкавымі дахамі і завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4