Страдзечы. Храм мучаніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі
2008.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святых мучаніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1994 г. з цэглы. Вырашана ў формах царкоўнай архітэктуры 2-й палавіны 19 ст. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, кароткая трапезная, прамавугольная ў плане малітоўная зала, апсіда з рызніцамі. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 2-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4