Косава. Храм прападобнага Антонія Вялікага
2012.09 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада. Пабудавана ў 1868 г. з цэглы на месцы папярэдняга храма (адзначаны ў 1597) '.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, якая ўключае 2-ярусную чацверыковую званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны асноўны аб'ём і апсіду. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні. Асноўны аб'ём увянчаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Галоўны ўваход у выглядзе арачнага праёма аформлены 2-схільнай навіссю на 2 калонках. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб'яднанымі арачным абрамленнем у асноўным аб'ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстаны руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прамавугольныя панэлі. Унутры памяшканні царквы аб'яднаны прасветамі, маюць плоскую бэлечную столь, пазбаўлены архітэктурнага дэкору.

  ' НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 27, спр. 690, аре. 1 — 4 ; ф. 97, воп. 1, спр. 55, арк. 4А; спр. 70, арк. 321. 

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.