Мінск. Храм прарока Захарыі і праведнай Елісаветы
2007.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На вул. Стаханаўскай. Пабудавана ў 1995 г. з дрэва паводле праекта архітэктара В.Счыслёнка.

   Прамавугольны ў плане аб'ём, які пераходзіць у 3-гранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вальмава-гранёны, па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор, над якім узведзена 8-слуповая каркасная званіца, шацёр якой завершаны макаўкай. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.