Лядно. Храм святителя Николая Чудотворца
2019.06 Фота: Арабей В.
Описание:

Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Лядна Слуцкага раёна Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы быў зарэгістраваны 3 верасня 2008 года.
Прыход Свяціцеля Мікалая Цудатворца прыстасаваў пад малітоўнае памяшканне звычайны сельскі дом, упрыгожаны невялікім цыбулінкападобным купалком з крыжам.

8 сакавіка 2015 года, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў чын закладкі каменя ў падмурак храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Ужо 25 лістапада 2015 года Уладыка Антоній здзейсніў чын асвячэння купалоў і надкупальнага крыжа храма. А 3 чэрвеня 2016 года, у дзень памяці роўнаапостальных цара Канстанціна і маці ягонай царыцы Алены, былі асвечаныя званы для храма, які будуецца.

21 мая 2017 года епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Лядна Слуцкага раёна і ўзначаліў у храме Боскую літургію.

Уладзімір ХВОРАЎ

Хворов, В. Храм святителя Николая Чудотворца в деревне Лядно / [Электронный ресурс] / В. Хворов // Наследие слуцкого края. – Режим доступа: http://nasledie-sluck.by/ru/sluchina/khramy_Sluchchiny/6736/. – Дата доступа: 1.09.2019.