Беразіно. Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца
2007.07
Гістарычны агляд:

Каля шашы Мінск — Магілёў. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з сілікатнай цэглы. У аснове архітэктурнага вырашэння стылізацыя кананічнага 4-часткавага 5-купальнага храма: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца-прытвор, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. У пазухах крыжовага даху ўведзены высокія цыліндрычныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі, у сяродкрыжжы — цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам з лемехавым пакрыццём. Плоскасныя фасады члянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах і ліштвах. Цэнтральны ўваход у глыбокай прамавугольнай нішы, бакавыя вылучаны глыбокімі арачнымі парталамі пад 2-схільнымі пакрыццямі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.