Акалова. Храм абраза Божай Маці "Казанскі"
2007.07
Гістарычны агляд:

На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 2004 г. з дрэва.

Вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Цэнтральны адкрыты зруб «з астаткам» аб'ядноўвае кубападобную малітоўную залу і ніжэйшыя на некалькі вянцоў бабінец і апсіду. Да фасада далучаны прытвор, над якім узведзена 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная самкнутым сферычным купалам з крыжом. Шатровы дах цэнтральнага зруба завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з 3-граннымі перамычкамі ў простых дашчаных ліштвах.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.