Лясная. Храм абраза Божай Маці "Казанскі"
2014.02 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Учынена ў рэканструяваным будынку былой гаспадарчай крамы. Пабудавана ў 1997 г. з цэглы. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад пакатым шатровым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Уваход аформлены прамавугольным у плане прытворам пад 2-схільным пакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 237.

Над прытворам узведзена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай.