- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Раства Хрыстова
Каля могілак, акаймавана каванай агароджай з 3-пралётнай арачнай брамай з макаўкамі.
Пабудавана на мяжы 20-21 ст. з цэглы ў сталізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Манументальны храм вырашаны па кананічнай 4-часткавай падоўжна-восевай акмпазіцыі: 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-прытвор, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Са старажытнага дойлідства пазычана маляўнічае 5- купалле з лемехавымі пакрыццямі, чляненне фасадаў на тры праслы з кілепадобнымі завершамі, бочкавыя дахі, высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы ў перспектыўных ліштвах, зубчастыя фрызы, кілепадобныя казыркі трох 2- слуповых ганкаў, мазаічныя пано над уваходамі.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 225848, Драгічынскі раён, вёска Бездеж
- Тэлефон
- 8-01644-5-42-68
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Драгічынскае
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 20
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 21





2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.