Задомля. Храм Раства Хрыстова
2018.08 Фота: Кiсель А.
Гістарычны агляд:

Гісторыя праваслаўнай царквы ў Задомлі сыходзіць каранямі ў канец XIX стагоддзя. У той час, па перапісе 1897 года, вёска была адносна невялікая – 36 двароў, у якіх пражывала 232 чалавекі. Звесткі пра дату разбурэння храма, на жаль, не захаваліся.

У 1997 годзе на месцы, дзе расла трава і бур'ян, пачалося ўзвядзенне новага храма ў гонар Раства Хрыстова. Намаганнямі мясцовых жыхароў навакольных вёсак, якія пачалі збіраць сродкі, на працягу 6 гадоў быў узведзены храм. Пастаяннага настаяцеля не было, таму, па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, службы праводзіліся па чарзе некалькімі святарамі.

У 2003 годзе на пасаду настаяцеля храма быў прызначаны іерэй Уладзімір Сташкевіч. У той час царква была ў запушчаным стане, мела патрэбу ў капітальным рамонце. Намаганнямі настаяцеля храма і вернікаў за некалькі гадоў царква прыкметна змянілася, быў зроблены рамонт унутры і звонку, прыбудаваны падсобныя памяшканні, кацельня, бабінец, панамарка, набыта вялікая колькасць абразоў і царкоўнага начыння.

19 кастрычніка 2013 г. храм быў асвечаны епіскапам Барысаўскім Веніямінам, вікарыем Мінскай епархіі (у цяперашні час епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі). У перыяд з 2014 па 2016 год была пабудавана званіца, унікальная па сваёй архітэктуры. 15 кастрычніка 2016 г. здзейснена вялікае асвячэнне званіцы храма ў гонар Раства Хрыстова ў в. Задомля. Чын здзейсніў Праасвяшчэнны Веніямін, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі.

Святыні храма: абраз "Уваскрасенне Хрыстова"; абраз з часціцай Жыватворчага Крыжа Гасподняга, мошчамі прападобнага Амфілохія Пачаеўскага, прападобнай Ефрасінні Полацкай; абраз свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.

Матэрыял прадстаўлены Аленай Кісель