- Гістарычны агляд:
Свята-Варварынскі жаночы манастыр і царква ў гонар Уваскрасення Славушчага
На вул. Горкага, у гістарычным цэнтры горада. Манастыр упамінаецца ў 1520 г. як заснаваны пры польскім каралю Жыгімонце І Старым і ў сувязі з яго адбудовай пінскім князем Фёдарам Яраславічам. Дзейнасць манастыра адноўлена ў 1993 г. Гарадскімі ўладамі вернуты будынак былой кансісторыі Пінскага Епархіяльнага Упраўлення. У 1990-я гг. пабудавана царква ў гонар Уваскрасення Славушчага, асновай якой стаў мураваны будынак кінатэатра 1950-х гг.
Царква вырашана цэнтрычным квадратным у плане аб'ёмам, накрытым сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычным каркасным барабане і фланкіраваным па вуглах 2-яруснымі 4-граннымі вежамі з макаўкамі над шатровымі пакрыццямі. Апсіда вырашана паніжаным 5-гранным аб'ёмам з бакавымі рызніцамі. У крапоўцы фасадаў выкарыстаны вертыкальна цягнутыя гатычныя стральчатыя аркі, якія акаймоўваюць вузкія аконныя праёмы такога ж малюнка.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 225710 Брэсцкая вобласць, г.Пінск, вул.Горкага, 33
- Тэлефон
- +375165-35-02-62
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Манастыры Пінскай епархіі
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- прыстасаванне будынка пад храм
- Тыпалогія храма
- манастырскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- манастырскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны



2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.