Вялікі Двор. Храм абраза Божай Маці "Неўпіваемая чаша"
2010.08
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы

У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобная малітоўная зала, якая пераходзіць у 8-гранны светлавы барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам. Над прамавугольным у плане прытворам узведзена цыліндрычная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход адзначаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4