Мікалаева. Храм абраза «Спас Нерукатворны»
2005.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі, побач з рэшткамі касцёла. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з дрэва.

   Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з 3-граннай алтарнай часткай, накрытым вальмавым дахам з бляшанай галоўкай па цэнтры. Абшытыя сайдынгам сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.