Альшаны. Храм праведнай Іуліаніі Альшанскай
2009.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святой праведнай Іуліаніі Альшанскай

Сярод жылой забудовы. Пабудавана ў 1990-х гг. з сілікатнай цэглы. Прыпісная да Параскеўскай царквы.

Вырашана двума прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі. Над прытворам узведзена драўляная 4-гранная шатровая званіца, апяразаная трохвугольнымі франтонамі і завершана макаўкай. Над аб'ёмам малітоўнай залы — 8-гранны  барабан з геаметрызаваным цыбулепадобным купалам і макаўкай ў завяршэнні. Такая ж макаўка над алтарным фасадам. Чырвонай цэглай выкладзены элементы дэкору: зубчастыя карнізы, паясы, броўкі арачных аконных праёмаў і круглых люкарнаў, крыжы.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.