Цімкавічы. Званіца
2015.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Побач з капліцай пастаўлена мураваная 2-ярусная прамавугольная ў плане брама-званіца пад 2-схільным дахам. Ярусы расчлянёны гонтавым адлівам на прафіляваным карнізе. Шырокі арачны праезд 1-га яруса замураваны. Верхні ярус-звон прарэзаны з усіх бакоў лучковымі праёмамі, фланкіраванымі лапаткамі і аб'яднанымі на франтальным фасадзе аркатурай.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)