- Гістарычны агляд:
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы ў памяць аб адмене прыгоннага права (над галоўным уваходам усталявана мемарыяльная дошка).
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана цэнтрычным кубападобным аб'ёмам пад шатровым гонтавым дахам. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры фланкіраваным пілястрамі прамавугольным уваходным праёмам. Атынкаваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў шырокіх ліштвах у выглядзе перакінутай паміж 2 пілястрамі архівольты, расчлянёны лапаткамі і апяразаны прафіляваным карнізам. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, у алтарнай сцяне зроблена ніша.
А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)
- Адрас
- 223920 Мінская вобласць, Капыльскі раён, в.Цімкавічы
- Епархія
- Слуцкая
- Благачынне
- Капыльскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- капліца
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19




2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.